Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў. Усяго дзяржаўныя ўзнагароды з рук кіраўніка беларускага Урада 1 чэрвеня 2016 года атрымалі каля 50 чалавек. Асобныя словы ўдзячнасці Андрэй Кабякоў выказаў настаўнікам, выкладчыкам і вучоным: “Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё навукі, станаўленне інавацыйнай эканомікі, эканомікі ведаў, прафесійную падрыхтоўку падрастаючага пакалення” - падкрэсліў Прэм’ер-міністр.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч.