Беларусь і Інданезія павінны значна пашырыць навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў сёння ў час сустрэчы са Старшынёй Інданезійскага інстытута навук Іскандэрам Зулкарнаінам Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. “У нас склаліся добрыя адносіны з цэлым шэрагам навуковых арганізацый Інданезійскага інстытута навук. У снежні 2013 г. беларускім і інданезійскім бакамі падпісана Праграма супрацоўніцтва паміж інданезійскім інстытутам навук і НАН Беларусі ў сферы навукі і тэхналогій. Многія праекты паспяхова рэалізуюцца. Але не ўсе дамоўленасці ажыццяўляюцца ў поўнай меры. Навуковыя арганізацыі НАН Беларусі зацікаўлены ў доўгатэрміновым і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі Інданезіі”, - падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.
1 чэрвеня на базе НАН Беларусі адбудзецца беларуска-інданезійскі семінар па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве, на якім бакі змогуць абмеркаваць канкрэтныя напрамкі сумеснай работы вучоных дзвюх краін.
Падрабязнасці ў прэс-рэлізе.