Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.05.2016

У НАН Беларусі прайшла сустрэча з дэлегацыяй Упраўлення навукі і тэхнікі Народнага ўрада г. Даляня

31 мая 2016 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы з дэлегацыяй Упраўлення навукі і тэхнікі Народнага ўрада г. Даляня (КНР) на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Упраўлення спадаром Цзянь Сыцзінем. У дэлегацыю ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўленняў па напрамках навукі і тэхнікі, палітыкі і рэгулявання, а таксама кіравання рынкам тэхналогій, акрамя таго кіраўнікі і менеджары кампаній г. Даляня - Titanium LTD., Jinma Boron Tech. Group LTD., Dongfang Intellectual Property Agent. З беларускага боку перагаворы ўзначаліў намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі А.В. Сукала.

Бакі абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і развіцці далейшай сумеснай працы.