Як адзначыў перад урачыстым адкрыццём школы Прэзідэнт Еўрапейскай біятэхналагічнай асацыяцыі Муніс Дундар (Munis Dundar), Еўрапейская біятэхналагічная асацыяцыя разглядае Рэспубліку Беларусь у якасці стратэгічнага партнёра, улічваючы высокі ўзровень развіцці біятэхналогій у краіне. “Асацыяцыя цесна працуе з рознымі акадэміямі навук па ўсім свеце і, у першую чаргу, з маладымі вучонымі. Нам цікавы адукацыйныя праекты для студэнтаў і маладых вучоных, а таксама правядзенне семінараў па біятэхналогіях. Мы ведаем высокі ўзровень развіцця біятэхналогій у вас у краіне і спадзяёмся на доўгатэрміновае і плённае супрацоўніцтва”, - растлумачыў Муніс Дундар.
У сваю чаргу, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі адзначыў, што правядзенне I Еўрапейскай біятэхналагічнай школы - гэта толькі першы крок. У перспектыве беларускія вучоныя плануюць правядзенне ў Мінску Еўрапейскага біятэхналагічнага Кангрэса, дзе на самым высокім і прадстаўнічым узроўні будуць абмеркаваны сучасныя напрамкі развіцця біятэхналогій, якія сёння аказваюць істотны ўплыў на якасць жыцця людзей праз новыя лекавыя прэпараты, медыцынскія бія- нанатэхналогіі, харчовыя прадукты.
I Еўрапейская біятэхналагічная школа будзе працаваць у НАН Беларусі з 30 мая па 4 чэрвеня 2016 года. У яе рабоце прымаюць удзел каля 100 чалавек (лектараў і слухачоў).
Падрабязнасці ў прэс-рэлізе.