У галіне прыродазнаўчых навук прэмія прысуджана калектыву расійскіх і беларускіх вучоных - за працу “Мультыферментнае каскаднае ператварэнне вугляводаў у нуклеазіды: новая стратэгія сінтэзу біялагічна важных нуклеазідаў”.
З беларускага боку лаўрэатамі сталі:
Сцепчанка Уладзімір Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”,
Сакалоў Юрый Аляксандравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”,
Міхайлопула Ігар Аляксандравіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
У галіне тэхнічных навук прэмія прысуджана калектыву расійскіх і беларускіх вучоных за цыкл прац “Матэрыялы і плёнкавыя гетэраструктуры для прылад спінтронікі і магнонікі”.
З беларускага боку лаўрэатамі сталі:
Федасюк Валерый Міхайлавіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”,
Стогній Аляксандр Іванавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”,
Труханаў Аляксей Валянцінавіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”.
Прэміі НАН Беларусі і РАН прысуджаюцца раз у тры гады за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на саісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія вучоныя, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях РАН і НАН Беларусі. Аўтарскі калектыў работы, вылучаемай на конкурс, не павінен перавышаць трох чалавек з кожнага боку. Памер адной прэміі устаноўлены роўным 10 000 долараў ЗША.