У НАН Беларусі адбылася нарада па пытаннях укаранення распрацовак арганізацый НАН Беларусі
3 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі пад старшынствам Першага намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргея Чыжыка адбылася нарада па пытаннях укаранення распрацовак арганізацый НАН Беларусі ў серыйнай вытворчасці прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прыняў удзел Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Віталій Воўк, кіраўнікі ведамства, прадстаўнікі навуковых арганізацый і прадпрыемстваў Акадэміі навук. На нарадзе з прэзентацыяй канкрэтных распрацовак і праектаў, якія ўжо сёння гатовы для ўкаранення на прамысловых прадпрыемствах краіны, выступілі прадстаўнікі: НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве, Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава, Аб’яднанага інстытута машынабудавання, Фізіка-тэхнічнага інстытута, ДНВА парашковай металургіі, Інстытута фізікі, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі і НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Па выніках нарады будуць сфарміраваны прапановы па ўдасканаленні далейшай сумеснай работы арганізацый НАН Беларусі і Міністэрства прамысловасці.