Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.06.2016

Навукова-папулярная лекцыя аб дзіўным свеце жывых клетак адбудзецца 9 чэрвеня 2016 года

9 чэрвеня 2016 года ў рамках праекта “Навука па-за сабой” адбудзецца навукова-папулярная лекцыя “Клетка: Сусвет у сабе”, якую прадставіць кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік лабараторыі медыцынскай біяфізікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Аляксандра Сяргееўна Скарабагатава. На лекцыі слухачы змогуць зазірнуць у дзіўны свет клетак, даведацца, як нараджаюцца, жывуць і паміраюць гэтыя мікраскапічныя сусветы, а таксама атрымаць уяўленне аб тым, чым займаецца навука цыталогія, як яна ўплывае на такія навукі, як фізіялогія, генетыка і малекулярная біялогія і чаму за апошнія 50 гадоў яна з апісальна-марфалагічнай ператварылася ў эксперыментальную навуку.

Час правядзення: 9 чэрвеня ў 18.30

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1а (Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 4 паверх, актавая зала)

Уваход бясплатны, па папярэдняй рэггістрацыі.