Адкрываючы працу пасяджэння, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Гусакоў адзначыў, што за больш чым 10-гадовы тэрмін існавання Міжакадэмічнага савета было праведзена 10 сумесных пасяджэнняў, праведзены шэраг навуковых мерапрыемстваў, выдадзена 5 зборнікаў прац. Сёння перад Саюзнай дзяржавай стаіць задача рэальнага пераходу да інавацыйнай эканомікі на аснове павышэння запатрабаванасці навукова-тэхнічнага патэнцыялу нашых краін. “Цяперашняе пасяджэнне дасць магчымасць абмяняцца думкамі і выйсці на прынцыповыя меры па вырашэнні агульных задач у прыярытэтных галінах навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Расіі і Беларусі, у першую чаргу, у пытаннях падрыхтоўкі праграм Саюзнай дзяржавы, развіцця энергетыкі і энергетычнай эфектыўнасці, эканамічнага развіцця”, - адзначыў У. Гусакоў. Актуальным з’яўляецца стварэнне новых сумесных навуковых структур, асабліва прымаючы пад увагу пашырэнне спектра сумесных распрацовак у галіне высокіх тэхналогій”, а таксама па стварэнні новых лекавых сродкаў, сумесных работ па машынабудаванні, у касмічнай сферы, інфармацыйных тэхналогій.
У ходзе пасяджэння вучоныя абмеркавалі напрамкі і канкрэтныя дзеянні па далейшым сумесным супрацоўніцтве.