Згодна з дакументам Акадэмія навук і Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў у асобе Інстытута касмічных тэхналогій плануюць супрацоўнічаць у сферы рэалізацыі сумесных праектаў, у першую чаргу, накіраваных на пашырэнне прасоўвання касмічных ведаў, прадукцыі і паслуг. Акрамя таго, мяркуецца распрацоўка і рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм, у т.л. у сферы прымянення вынікаў касмічнай дзейнасці ў галінах прамысловасці ў рамках доўгатэрміновых і кароткатэрміновых адукацыйных праграм, абмен навуковай інфармацыяй; правядзенне міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў і семінараў з мэтай папулярызацыі дасягненняў у галіне касмічнай дзейнасці. Плануецца таксама арганізацыя сумесных навукова-даследчых работ фундаментальнага і прыкладнога характару, накіраваных на стварэнне касмічнай прадукцыі і паслуг, якія фарміруюць інфармацыйную інфраструктуру, што забяспечвае стварэнне і падтрымку інфармацыйных баз навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйных праектаў.
Як аадзначыў на сустрэчы з дырэктарам Інстытута касмічных тэхналогій Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, “падпісанне дакумента з вядучым універсітэтам Расіі – вялікі гонар і знакавая падзея. І сёння галоўнае ў супрацоўніцтве беларускіх і расійскіх вучоных і спецыялістаў – прасоўванне вынікаў касмічнай дзейнасці на ўнутраны і міжнародны рынкі прадукцыі”.
У сваю чаргу дырэктар Інстытута касмічных тэхналогій Аляксандр Чурсін выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з вучонымі НАН Беларусі ў рамках праграм Саюзнай дзяржавы. У бліжэйшы час дэлегацыя спецыялістаў Інстытута прыедзе ў Мінск для ўзгаднення канкрэтных праектаў.