Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.06.2016

У НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

15 чэрвеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага маладзёжнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь І. Кляшчук, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў, Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А. Кільчэўскі, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь М. Жураўкоў, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Г. Пальчык, члены Рэспубліканскага маладзёжнага савета.

Удзельнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння адукацыйных, навуковых і вытворчых арганізацый у галіне падрыхтоўкі і ўкаранення ў вытворчыя працэсы новых навуковых распрацовак, фарміраванне асобасных і дзелавых кампетэнцый сучаснага спецыяліста. У ходзе пасяджэння былі прадэманстраваны прыклады паспяховых распрацовак маладых вучоных НАН Беларусі, якія праходзяць этап укаранення ці ўжо ўкаранёны ў вытворчасць на вопытна-прамысловых участках, у тым ліку ў выніку рэалізацыі міжнародных праектаў у галіне біялогіі, электронных і транспартных тэхналогій, забеспячэння харчовай бяспекі краіны. У выніку пасяджэння прынята рашэнне сфарміраваць рабочую групу для падрыхтоўкі канкрэтных прапаноў па ўмацаванні ўзаемадзеяння навуковых арганізацый з рэальным сектарам эканомікі.