Дамоўленасць аб правядзенні пасяджэння Савета Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) у чэрвені 2016 года ў Мінску была дасягнута ў час сустрэчы дэлегацыі НАН Беларусі з Прэзідэнтам Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) Гюнтарам Штокам у ходзе пасяджэння Генеральнай асамблеі Асацыяцыі еўрапейскіх акадэмій навук (ALLEA) у г. Лісабон 23–24 красавіка 2015 г.
ALLEA – федэрацыя 58 акадэмій навук і мастацтваў з 40 еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі). На сённяшні дзень яна з’яўляецца самым уплывовым аб’яднаннем навуковых арганізацый на еўрапейскай прасторы. Асацыяцыя ставіць на мэце абмен інфармацыяй і вопытам паміж Акадэміямі навук, садзеянне ўстанаўленню і падтрыманню высокіх стандартаў навуковай дзейнасці і навуковай экспертызы. Асноўныя напрамкі працы ALLEA – гэта арганізацыя мерапрыемстваў для стварэння агульнаеўрапейскай даследчай прасторы, абароны інтэлектуальнай уласнасці, асвятлення праблем і тэндэнцый развіцця навукі ў СМІ, пытанні навуковай этыкі, а таксама кіравання ў навукова-тэхнічным сектары.
Прэзідэнт ALLEA Гюнтар Шток з’яўляецца таксама Прэзідэнтам Саюза германскіх акадэмій навук і Прэзідэнтам Берлін Брандэнбургскай акадэміі навук і мастацтваў.