Віншуем калег з гэтым навуковым дасягненнем і жадаем творчага натхнення і новых навуковых адкрыццяў.
Інстытут мікрабіялогіі АН БССР (зараз Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”) быў створаны 1 чэрвеня 1975 года на базе аддзела мікрабіялогіі, які функцыянаваў в рамках Акадэміі навук БССР з 1966 г.
Напрамкі навуковай дзейнасці Інстытута развіваліся ў адпаведнасці з патрэбамі нацыянальнай эканомікі і былі арыентаваны на даследаванне фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў і распрацоўку навуковых асноў выкарыстання мікраарганізмаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя. Зараз Інстытут па праве з’яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам краіны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогій. У арсенале інавацыйных распрацовак Інстытута – субстанцыі для лекавых і дыягнастычных сродкаў, біякансерванты, кармавыя і харчовыя дабаўкі, біядэзінфектанты, прабіётыкі, сродкі аховы раслін, мікробныя ўдабрэнні, запатрабаваныя эканомікай тэхналогіі ачысткі сцёкавых вод і аб’ектаў навакольнага асяроддзя, канкрэтныя рэкамендацыі па барацьбе з біяпашкоджаннямі. Больш падрабязна азнаёміцца з прадукцыяй і паслугамі інстытута можна на сайце ўстановы. Таксама даступны інтэрнэт-магазін, у якім можна набыць некаторыя віды прадукцыі, што выпускаецца інстытутам.