У гэтым годзе магістратуру ІПНК НАН Беларусі паспяхова скончылі 71 чалавек па 8 спецыяльнасцях: біялогія, мастацтвазнаўства, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.
У Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў традыцыйна рэалізоўваецца прынцып “Адукацыя - праз навуку”. З гэтай мэтай пастаянна вядзецца актыўная работа па прыцягненні студэнтаў магістратуры да навуковых даследаванняў і практычнага іх ужывання. Выпускнікі магістратуры ІПНК НАН Беларусі паспяхова працуюць у навукова-даследчых інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у рэспубліканскіх міністэрствах і ведамствах, на прамысловых прадпрыемствах і іншых арганізацыях.
У 2016 годзе праходзіць набор на 10 спецыяльнасцей. Больш падрабязна даведацца пра паступленне і навучанне ў магістратуры можна на спецыяльнай старонцы сайта ІПНК НАН Беларусі.