Галоўная адметная асаблівасць новай паліклінікі - стварэнне інтэлектуальнай электроннай установы па ахове здароўя і аказанне паўнавартасных электронных паслуг для насельніцтва і медыцынскага персаналу. Вялікі ўклад у інфарматызацыю ўстановы ўнеслі спецыялісты АІПІ НАН Беларусі ў частцы ўкаранення сучасных інфармацыйных тэхналогій.
Дзіцячая паліклініка цалкам інфарматызавана. Тут устаноўлена электроннае табло, якое адлюстроўвае расклад участковых педыятраў, урачоў-спецыялістаў у рэальным часе. Заказаць талон на прыём можна як у рэгістратуры і па тэлефоне, так і з дапамогай інтэрнэту або праз электронную рэгістратуру (інфакіёск). У паліклініцы ўкаранёна сістэма электроннай чаргі, якая аўтаматычна размяркоўвае патокі пацыентаў. Камп’ютарызацыя ўсіх працоўных месцаў дазволіць весці ўрачам электронную амбулаторную карту пацыента, у якой доктар будзе фіксаваць вынікі агляду, дыягназ, прызначанае лячэнне. У агульнай электроннай базе даных можна таксама знайсці вынікі праведзеных даследаванняў, інфармацыю пра прызначаныя лекавыя сродкі.
У дадзенай паліклініцы ўпершыню ў сістэме аховы здароўя краіны інфармацыйная сістэма пабудавана на выкарыстанні апаратнага тэрмінала “тонкі кліент”, што дасць магчымасць:
- значна знізіць выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне сістэмы (у 2 разы);
- значна знізіць электраспажыванне (у 5 разоў);
- павысіць надзейнасць захоўвання даных і іх інфармацыйную бяспеку.
Аб стварэнні сучаснай электроннай паліклінікі і пра ролю ў гэтым акадэмічнага інстытута віцэ-прэм’еру Н.Качанавай і памочніку Прэзідэнта А. Якабсону далажыў намеснік генеральнага дырэктара АІПІ НАН Беларусі В.Лапіцкі.
У гэтым годзе плануецца адкрыццё яшчэ дзвюх новых паліклінік у мікрараёне Каменная Горка-3 і мікрараёне Дружба-1, дзе АІПІ будзе таксама ствараць электронныя паліклінікі.
Фота з сайта Мінск-Навіны