Першы эксперыментальны стэнд выраблены і паспяхова працуе ў РУП “Гомельскі цэнтр стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі”. Зараз АГП (адасобленым гасразліковым структурным падраздзяленнем) “Навуковае прыборабудаўніцтва” Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі НАН Беларусі асвоена серыйная вытворчасць. Названае абсталяванне можа быць запатрабавана цэнтрамі стандартызацыі і метралогіі, навукова-даследчымі лабараторыямі, буйнымі вытворцамі адпаведнай прадукцыі і іншымі арганізацыямі. Аналіз сусветнага рынку паказвае, што распрацаваны стэнд значна таннейшы за імпартныя аналагі.