На рабочай нарадзе ў НАН Беларусі абмеркавалі стварэнне Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”
12 ліпеня 2016 г. у НАН Беларусі адбылася рабочая нарада са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М.У. Мясніковічам. На нарадзе абмяркоўваліся пытанні стварэння Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парка “БелБіяград”. Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.У. Кільчэўскі правёў прэзентацыю парка і адзначыў, што ў рамках прадрыхтоўкі праекта Указа Прэзідэнта НАН Беларусі былі выбраны 26 інавацыйных і інвестыцыйных прапаноў ад 18 арганізацый для наступнай рэалізацыі ў БелБіяградзе. Стварэнне такога парка дазволіць стварыць больш за 1150 новых рабочых месцаў і дасць добры задзел для значнага экспарту высокатэхналагічных тавараў і паслуг. Пасля прэзентацыі адбылося абмеркаванне рабочых пытанняў стварэння парка, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый і аддзяленняў НАН Беларусі, Савета Рэспублікі і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У выніку абмеркавання быў сфармуляваны рад рабочых пытанняў для далейшай дэталёвай прапрацоўкі стварэння навукова-тэхналагічнага парка.