Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.07.2016

Адбылося пашыранае пасяджэнне Бюро Прэзідыума НАН Беларусі па выніках першага паўгоддзя

28 ліпеня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнні Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з удзелам кіраўнікоў арганізацый. Асноўным пытаннем пасяджэння было абмеркаванне выканання арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за 6 месяцаў бягучага года. Ва ўступным слове Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў адзначыў, што ў цэлым планавыя заданні па ключавых паказчыках і індыкатарах сацыяльна-эканамічнага развіцця па НАН Беларусі выкананы. Аднак У.Р. Гусакоў адзначыў, што спадзяецца на актывізацыю дзейнасці асабліва ад арганізацый, якія знаходзяцца ў рэгіёнах.

З асноўным дакладам аб выкананні арганізацыямі НАН Беларусі паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця за I паўгоддзе 2016 года выступіла начальнік планава-фінансавага ўпраўлення апарату НАН Беларусі Надзея Сцяпанава.