Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.07.2016

Адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі

29 ліпеня 2016 года ў НАН Беларусі адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі. У пасяджэнні прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, Старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін, вучоныя і прадстаўнікі спартыўных колаў. На калегіі абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Мінспорту і НАН Беларусі ў плане прыцягнення акадэмічных вучоных да вырашэння задач, якія стаяць перад спартсменамі сёння. Плануецца закрануць наступныя напрамкі для сумеснай працы: распрацоўка новых фізіятэрапеўтычных тэхналогій для рэабілітацыі спартсменаў, нейрафізіялагічны аналіз арганізма спартсмена ў розным стане і выконваемых спартыўных практыкаванняў, распрацоўка новых відаў спецыялізаваных прадуктаў харчавання для спартсменаў і інш.

У рамках пасяджэння кіраўнік Міністэрства спорту і турызму ўручыў вучоным НАН Беларусі ўзнагароды. Ганаровымі граматамі міністэрства адзначаны загадчык аддзела лекавых рэчываў Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Зоя Куваева і загадчык лабараторыі хіміі стэроідаў Інстытута біяарганічнай хіміі Уладзімір Хрыпач. Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Павел Марозік адзначаны падзякай Мінспорту.