Адбыўся III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва
28 ліпеня 2016 г. у Аддзяленні гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі адбыўся III круглы стол маладых вучоных па ўмацаванні міждысцыплінарнага супрацоўніцтва. Асноўная ідэя цыкла мерапрыемстваў, задуманых саветам маладых вучоных НАН Беларусі, заключаецца ў прадастаўленні магчымасці маладым вучоным НАН Беларусі пазнаёміцца бліжэй з навуковымі інтарэсамі калег з іншых інстытутаў і аддзяленняў, што можа паслужыць каталізатарам для інтэнсіфікацыі іх унутрыакадэмічнага ўзаемадзеяння. Падобныя сталы ўжо прайшлі ў аддзяленнях аграрных і біялагічных навук. Цікавасць да мерапрыемства праявілі маладыя вучоныя, аспіранты і магістранты не толькі гуманітарнага, але і прыродазнаўчага, тэхнічнага профіляў. З дакладамі пра асаблівасці працы з маладымі вучонымі, выніках іх навуковай дзейнасці і накірунках па пераадоленні дысцыплінарных аднамерных навуковых даследаванняў выступілі старшыні саветаў маладых вучоных структурных падраздзяленняў Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. У ходзе працы быў разгледжаны шырокі спектр тэм і праблем гуманітарнай навукі, якія маюць патрэбу ў правядзенні сумесных даследаванняў вучонымі з розных галін ведаў. Падкрэслена неабходнасць працягу распачатай на круглым стале працы з мэтай выпрацоўкі канкрэтных механізмаў, якія спрыяюць ажыццяўленню прапаноў па міждысцыплінарным супрацоўніцтве ў жыццё. Таксама адзначана важнасць вывучэння ўзроўню навуковай пісьменнасці беларусаў і рэалізацыі дзеянняў па яго павышэнні. Для ўдзельнікаў круглага стала была праведзена займальная экскурсія па Музеі старажытнабеларускай культуры.