Дэлегацыя прыбывае ў Мінск па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Мэта візіту 2-3 жніўня 2016 года - разгляд ходу выканання ў 2015-2016 гадах Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Пагаднення аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі. У ходзе візіту будзе абмеркаваны план навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2016-2017 гады, у тым ліку ў рамках правядзення 9 Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 62 Расійскай антарктычнай экспедыцыі.
Праграма 2 жніўня 2016 года:
14.30-15.30 - сустрэча са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусаковым
15.30-17.30 - пашыраная рабочая нарада Міжведамаснай камісіі Рэспублікі Беларусь па пытаннях Антарктыкі.
Падыход да прэсы паводле вынікаў пасяджэння камісіі - 17.30-18.00
Акрэдытацыя па электроннай пошце - press@presidium.bas-net.by