У ходзе міжведамаснай нарады былі разгледжаны найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Японіяй і Каралеўствам Саудаўская Аравія. Сярод іх: даследаванні ў галіне медыцыны, генетычныя даследаванні, суперкамп’ютары і іх прымяненне ў фізіцы, біялогіі, вывучэнні клімату, даследаванні ў галіне матэрыялазнаўства, нанаматэрыялаў, вырошчванне ў Японіі беларускіх гатункаў бульбы і інш.