Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.08.2016

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу CAMC”

2 жніўня 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні і ААТ “Кітайская карпарацыя інжынірынгу CAMC” на чале з кіраўніком групы намеснікаў інспектараў Нацыянальнага ўпраўлення па ўзнагароджанні за навукова-тэхнічныя дасягненні Тэнг Ю. Была праведзена сустрэча з кіраўніком апарату НАН Беларусі Пятром Аляксандравічам Віцязем. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзнагароджання і прэміравання за навуковыя дасягненні, Пётр Аляксандравіч прапанаваў разгледзець магчымасць зацвярджэння сумеснай прэміі за навуковыя дасягненні паміж дзвюма краінамі.

Абодва бакі выказалі надзею на развіццё адносін у галіне прэміравання і ўзнагароджання за навуковыя дасягненні і праявілі цікавасць у вывучэнні вопыту і ўдасканалення механізмаў прэміравання.