Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.08.2016

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі “Аб конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года”

17 жніўня 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Аб конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі 2016 года”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Казак Мікалай Станіслававіч – акадэмік НАН Беларусі, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”, член падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, а таксама прадстаўнікі аўтарскіх калектываў, якія ўдзельнічаюць у конкурсе на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 2016 года.

Як расказаў журналістам М.С. Казак, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызначана, што вышэйшым прызнаннем заслуг дзеячаў навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і архітэктуры перад грамадствам і дзяржавай з’яўляецца Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная прэмія прысуджаецца аднаму саіскальніку ці калектыву саіскальнікаў, які складаецца не больш чым з 6 чалавек, творчы ўклад якіх у работу, пададзеную на атрыманне Дзяржаўнай прэміі, з’яўляецца найбольш значным.

З кароткімі прэзентацыямі работ, дапушчаных да конкурсу на атрыманне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь, выступілі прадстаўнікі аўтарскіх калектываў.

З матэрыяламі прэс-канферэнцыі можна азнаёміцца тут.