Дэлегацыя кампаніі LG Electronics Inc. на чале з віцэ-прэзідэнтам кампаніі спадаром Чонг Су Лі будзе знаходзіцца ў НАН Беларусі 1–2 верасня 2016 г. Галоўная мэта візіту – правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і падпісанне Пагаднення паміж НАН Беларусі і LG Electronics Inc. аб стварэнні Тэхнічнага кансультацыйнага савета. Праграмай таксама прадугледжана наведванне ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі”.
2 верасня 2016 г., пятніца
11-00 – правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і падпісанне Пагаднення паміж НАН Беларусі і LG Electronics Inc. аб стварэнні Тэхнічнага кансультацыйнага савета (пр. Незалежнасці, 66, аўд. 216).
Падыход да прэсы – 10-50 (НАН Беларусі, пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх).
Акрэдытацыя па тэл.: 284-18-46, ці па e-mail: press@presidium.bas-net.by