Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2016

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд аб’явілі конкурс на атрыманне прэміі для маладых вучоных 2016 года

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2016 года на атрыманне прэмій НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня конкурснага года) за лепшую навукова-даследчую працу (асобную навуковую працу ці сукупнасць аб’яднаных адной тэматыкай прац) ) у наступных галінах (намінацыях):
- фізіка, матэматыка, інфарматыка, фізіка-тэхнічныя і тэхнічныя навукі;
- біялогія, хімія, медыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі;
- навуковыя даследаванні гуманітарнай накіраванасці, якія метадалагічна звязаны з прыроднанавуковымі і фізіка-тэхнічнымі даследаваннямі.

Права вылучэння кандыдатур на атрыманне прэмій надаецца:
- Прэзідэнту Алфёраўскага фонду;
- Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі;
- правадзейным членам (акадэмікам), членам-карэспандэнтам і замежным членам НАН Беларусі;
- кіраўнікам арганізацый НАН Беларусі, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні, тэматыка якіх адпавядае галіне навуковых даследаванняў (намінацыі);
- старшыні Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Палажэнне аб прэміях і форма заяўкі на атрыманне прэмій.

Дакументы на конкурс высылаюцца не пазней 31 кастрычніка 2016 г. з паметай “На атрыманне Алфёраўскай прэміі для маладых вучоных 2016 года ў галіне __________” на адрас: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб 317, аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі. Кантактныя тэлефоны: +375(017)284 24 56, +375(017)284 28 26.