Як паведаміў пасля падпісання дакумента С.А. Чыжык, Пагадненне з’яўляецца важнай падзеяй як для Нацыянальнай акадэміі навук, так і для краіны ў цэлым і “прадугледжвае супрацоўніцтва ў самых розных напрамках. Для першага кроку супрацоўніцтва абраны тры асноўныя: новыя матэрыялы, сістэмы ахаладжэння і зялёныя тэхналогіі (фільтры для вады, паветра і інш.)”. Таксама першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі патлумачыў, што ў Тэхнічны кансультацыйны савет увайшлі дзесяць буйнейшых беларускіх вучоных, якія будуць працаваць на працягу года для прадстаўлення праектаў на разгляд кампаніі LG і далейшай іх рэалізацыі ў выглядзе кантрактаў.