Сярод перададзеных выданняў - кнігі па гісторыі, навуцы, культуры, этнаграфіі, мовазнаўстве, археалогіі, архітэктуры і інш.
У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Беларусь - Латвія: дыялог двух культур».
Цырымонія ўрачыстага адкрыцця выставы пройдзе пры ўдзеле прадстаўнікоў Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Госці змогуць азнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі з фонду ЦНБ НАН Беларусі ў раздзеле “Беларускі друк у Латвіі. Міжваенны перыяд”, дзе будуць прадэманстраваны рэдкія выданні беларускай меншасці ў Латвіі гэтага перыяду. Асаблівую цікавасць заслугоўваюць працы К.Езавітава “Беларусы ў Латвіі” (1927), “Становішча Беларускае школы ў Латвіі” (1923), “Беларускае культурна-асьветнае т-ства Бацькаўшчына ў Латгаліі” (1932), школьныя падручнікі па чытанні і гісторыі і рукапісны часопіс, выдадзены школьнікамі Люцынскай гімназіі ў 1923 годзе, а таксама “Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў” (1940) С. Сахарава, “Статут Беларускага Навукова-Краязнаўчага Таварыства ў Латвіі” (1932) і інш.
Акрамя таго, на выставе будуць прадстаўлены кнігі пра асаблівасці развіцця і гістарычных паралелях латышскага і беларускага этнасаў, гісторыі і перспектывах развіцця адукацыі, літаратурных узаемасувязях і г.д.
Экспазіцыю дапоўняць сучасныя зборнікі матэрыялаў міжнародных форумаў, навукова-практычных канферэнцый, якія закранаюць пытанні беларуска-латвійскіх кантактаў. Прадстаўленая літаратура сведчыць пра сваяцтва двух культур, якія з’яўляюцца складовай часткай агульнаеўрапейскай культуры.
Месца правядзення: вул. Сурганава, 15 (ст. М. “Акадэмія навук”), інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі, першы паверх, п.110