У кнізе “Беларускі імпрэсіянізм” разглядаецца прырода жывапіснага і літаратурнага імпрэсіянізму, выяўлены яго тыпалогія і спецыфічныя ўласцівасці ў нацыянальным кантэксце (на прыкладзе творчасці М. Багдановіча, У. Дубоўкі, Я. Пушчы і інш.). Вызначаюцца заканамернасці і ўмовы станаўлення імпрэсіянізму пры апоры на вобразна-эстэтычны і тэарэтычны грунт. Імпрэсіянізм як мастацкая з’ява паказаны ў культурна-гістарычным кантэксце беларускай літаратуры, дзякуючы чаму раскрываецца псіхалогія мыслення і ўспрымання мастацкіх твораў, а таксама магчымасці імпрэсіяністычнага пісьма.