Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца маладыя вучоныя (у тым ліку аспіранты і магістранты), студэнты і навучэнцы.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана па напрамках:
маладыя вучоныя (у тым ліку магістранты і аспіранты), студэнты ў рамках секцый:
Аграрныя навукі;
Біялагічныя навукі;
Гуманітарныя навукі і мастацтва;
Медыцынскія навукі;
Фізіка, матэматыка і інфарматыка;
Фізіка-тэхнічныя навукі;
Хімія і навукі аб Зямлі;
навучэнцы сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі ў рамках секцый:
Прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны (навучэнцы);
Гуманітарныя дысцыпліны (навучэнцы).
Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, англійская.
Важныя даты:
1 верасня 2016 г. - пачатак прыёму матэрыялаў канферэнцыі;
1 кастрычніка 2016 г. - заканчэнне прыёму матэрыялаў канферэнцыі;
1 лістапада 2016 г. - другое інфармацыйнае паведамленне;
Да 1 лістапада 2016 г. - рассылка персанальных запрашэнняў;
Да 15 лістапада 2016 г. - аплата арганізацыйнага ўзносу;
22-25 лістапада 2016 г. - правядзенне канферэнцыі.
Скачаць інфармацыю аб правілах падачы матэрыялаў і рэгістрацыі ў Першым інфармацыйным лісце Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы – 2016”
Скачаць Дагавор на ўдзел і прыклады афармлення матэрыялаў Канферэнцыі