Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.09.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася канферэнцыя “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі”

8-9 верасня 2016 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася канферэнцыя “Сапегі: асобы, кар’еры, маёнткі” арганізаваная сумесна з Польскім інстытутам у Мінску.

Магнацкі род Сапегаў пакінуў значны след у гісторыі Беларусі XVI-XVIII стст. і з’яўляецца не менш вядомым за знакамітых Радзівілаў. Таму вывучэнне дзейнасці Сапегаў з’яўляецца важным накірункам гістарычных даследаванняў, чым займаюцца многія беларускія і замежныя даследчыкі. Канферэнцыя ў Мінску дала магчымасць сабрацца больш чым 20 даследчыкам з Беларусі, Польшчы і Літвы, каб прадставіць вынікі сваіх даследаванняў і абмеркаваць з калегамі пытанні звязаныя з дзейнасцю Сапегаў.

10 верасня адбылася экскурсія ў Ружаны і Слонім, гісторыя якіх непарыўна звязаная з гэтым родам.

Глядзець фота з канферэнцыі ў Facebook

М.А. Волкаў, Інстытут гісторыі НАН Беларусі