Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.09.2016

19-23 верасня 2016 г. у Мінску пройдзе 86 пасяджэнне Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў

19-23 верасня 2016 г. у Мінску адбудзецца 86 пасяджэнне Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў. У мерапрыемстве прымуць удзел вядучыя вучоныя Францыі, Кітая, Партугаліі, Японіі, Расіі і іншых краін. Галоўнай тэмай навуковага сімпозіума, які пройдзе ў рамках мерапрыемства, стане тэма “Змена клімату: роля альтэрнатыўнай энергетыкі”. Сярод тэм, якія будуць абмеркаваны: тэндэнцыі ў змене клімату, распрацоўка сцэнарыяў устойлівага развіцця энергасістэм, аб’яднанне наземных і спадарожнікавых метадаў дыстанцыйнага зандзіравання для маніторынгу трансгранічнага пераносу забруджванняў ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне. Змяненням клімату і альтэрнатыўнай энергетыцы будзе прысвечаны Круглы стол і навуковая дыскусія.

Рашэнне аб правядзенні ў НАН Беларусі 86 пасяджэння Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў было прынята на 84-ым пасяджэнні Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў, якое прайшло з 22 па 25 верасня 2014 года на базе Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (Centre National de la Recherche Scientifique, CNRS) у Парыжы.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 20 верасня 2016 года ў 10.00.

Месца правядзення - Мінск, пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх.

Падыход да прэсы - 9.40

Даведачна. Сусветная федэрацыя навуковых работнікаў (World Federation of Scientific Workers, WFSW) - міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вучоных, выкладчыкаў і інжынерна-тэхнічных работнікаў з 18 краін свету, у тым ліку Францыі, Расіі, ЗША, Кітая і інш. СФНР заснавана ў 1946 годзе , першым прэзідэнтам быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі Фрэдэрык Жоліа-Кюры. Федэрацыя з’яўляецца афіцыйным партнёрам UNESCO, у якой прадстаўляе інтарэсы навуковых работнікаў і выступае з ініцыятывамі па праблемах змены клімату, энергетыкі, даступнасці пітной вады і раззбраення.