У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя навуковыя спецыялісты з 13 краін свету. Важнай мэтай канферэнцыі, з’яўляецца наладжванне ўзаемаразумення і цеснага супрацоўніцтва паміж даследчыкамі дзікіх жывёл і паляўніцтвазнаўцаў для далейшага навукова-абгрунтаванага кіравання папуляцыямі капытных.
На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя асноўныя праблемы:
дэмаграфія;
рэпрадукцыйная біялогія;
міграцыі;
уплыў змены клімату на папуляцыйную дынаміку;
трафічныя піраміды;
навукова абгрунтаванае кіраванне.
Арганізатары:
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Чырвоны Бор” - Навукова-практычны цэнтр па паляўніцтвазнаўстве і кіраванні рэсурсамі дзікіх жывёл Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Чырвоны Бор” (Беларусь, Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Ізубрыца)
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” (Беларусь, г. Мінск);
Польская акадэмія навук - Інстытут біялогіі млекакормячых Польскай акадэміі навук (Польшча, Белавежа).
Месца правядзення канферэнцыі: Беларусь, Віцебская вобл., в. Ізубрыца
Праграма канферэнцыі http://www.npc.krasniybor.by/-19231rus