Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

21.09.2016

Вучоныя НАН Беларусі правялі прэс-канферэнцыю на тэму “Дасягненні сучаснай лазернай фізікі і фатонікі. Да правядзення Міжнароднага навуковага форуму “ICONO / LAT-2016“

21 верасня 2016 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Дасягненні сучаснай лазернай фізікі і фатонікі. Да правядзення Міжнароднага навуковага форуму “ICONO / LAT-2016”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Сяргей Кілін - намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі; Валянцін Арловіч - акадэмік-сакратар Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі, акадэмік НАН Беларусі і Мікалай Казак - дырэктар ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі”, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”, акадэмік НАН Беларусі.

Як расказаў журналістам намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін, XXI Міжнародная канферэнцыя па кагерэнтнай і нелінейнай оптыцы (ICONO) і Міжнародная канферэнцыя па лазерах і іх прымяненні (LAT) пройдуць у Мінску 26-30 верасня ў выглядзе сумеснага форуму ICONO / LAT- 2016. “Правядзенне падобных канферэнцый у Беларусі яшчэ раз падкрэслівае, што лазерная фізіка і оптыка важныя для краіны. Таму тыя новыя дасягненні і веды, якія мы атрымаем на гэтай канферэнцыі, будуць вельмі карысныя для беларускіх вучоных і прамысловага сектара”, - заявіў Сяргей Кілін. У працы канферэнцый будуць удзельнічаць прадстаўнікі вядучых лазерных навуковых цэнтраў Германіі, Францыі, Італіі, Аўстрыі, Даніі, Велікабрытаніі, Літвы, Эстоніі, Швейцарыі, Швецыі, ЗША, Канады, Мексікі, Кітая, Японіі, а таксама прадстаўнікі практычна ўсіх вядучых навуковых арганізацый былога СССР і Рэспублікі Беларусь, якія працягваюць актыўна працаваць у галіне лазернай фізікі і аптычных тэхналогій.

Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.