У рамках Форуму пройдзе XX Міжнародная спецыялізаваная выстава “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Energy Expo'2016), Спецыялізаваная выстава святлотэхнічнага абсталявання “Экспасвятло”, Міжнародная спецыялізаваная выстава “Водныя і паветраныя тэхналогіі” і Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс.
Мэты выставы - агляд сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій у сферы энергетыкі, энергазберажэння, аўтаматызацыі, электронікі, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, усталяванне дзелавых кантактаў паміж беларускімі спажыўцамі і вытворцамі металапрадукцыі і замежнымі партнёрамі. Форум з’яўляецца месцам сустрэч энергетыкаў і эколагаў Беларусі і іншых дзяржаў, спрыяючы тым самым пашырэнню супрацоўніцтва, абмену перадавымі навуковымі распрацоўкамі і інавацыйнымі праектамі.
Навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь у рамках выставы прадставяць больш за 120 найноўшых распрацовак у сферы энергетыкі, экалогіі і энергазберажэння. Плошча калектыўнага стэнда НАН Беларусі складзе 50 кв. м.
У падрыхтоўчы перыяд арганізацыі НАН Беларусі, якія ўдзельнічаюць у выставе, правялі папярэднюю працу па забеспячэнні наведвання экспазіцыі патэнцыяльнымі партнёрамі і падрыхтавалі дагаворныя дакументы.