На канферэнцыі разглядаюцца праблемы рэцэпцыі эстэтыкі італьянскага мастацтва і літаратуры ў Беларусі, Польшчы, Літве; беларуска-італьянскіх моўна-культурных сувязей у еўрапейскай камунікатыўнай прасторы; тыпалогіі мастацкай рэфлексіі ў нацыянальных літаратурах; літаратурнай класікі як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце; спадчыны італьянскага гуманізму ў лёсах славянскіх народаў і іншыя.
У рабоце канферэнцыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Стэфана Б’янкі, кіраўніцтва НАН Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і органаў дзяржаўнага кіравання нашай краіны, вядомыя італьянскія і беларускія навукоўцы.
Фота А. Ермаловіч, газета "Навука"