Арганізатарамі Першага Усебеларускага форуму па харчовай бяспецы выступілі НАН Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі”, Міжнародны навуковы цэнтр (кластар) харчовай бяспекі.
У мерапрыемстве прымаюць удзел вядучыя навукоўцы і спецыялісты Беларусі, Расіі і Узбекістана. У рамках Форуму арганізавана работа 4 навуковых секцый: “Харчовая бяспека: глабальныя, рэгіянальныя і нацыянальныя перспектывы”, “Сацыяльна-эканамічныя даследаванні ў галіне харчовай забяспечанасці насельніцтва ў дзяржавах-удзельніцах Еўразійскага эканамічнага саюза”, “Ацэнка якасці рацыёну харчавання насельніцтва і бяспекі прадуктаў харчавання” , “Павышэнне экспартнага патэнцыялу АПК на інавацыйнай аснове”.
У холе Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі праходзіць выстава навуковых распрацовак вядучых навукоўцаў і інавацыйных маладзёжных праектаў. Тэматычныя фонды прадставіла Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі.
Азнаёміцца з праграмай і матэрыяламі, прадстаўленымі ўдзельнікамі Форуму, можна на сайце http://www.prod.refor.by/forumprodbez/