Інавацыйнае развіццё энергетыкі абмеркавалі прадстаўнікі НАН Беларусі ў рамках ХХІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса
12 кастрычніка 2016 года адбылося пленарнае пасяджэнне ХХІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса “Інавацыйнае развіццё энергетыкі як фактар павышэння энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь” з удзелам міністра энергетыкі Уладзіміра Патупчыка. Мерапрыемства праходзіць у рамках 21-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра”. Таксама ў пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра эканомікі Леанід Шэнец, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Анатолій Сільчанка, начальнік Цэнтра ЕС і міжнароднага супрацоўніцтва Аўстрыйскага энергетычнага агенцтва Леанарда Барэта-Гомес.
Ад Нацыянальнай акадэміі навук з дакладам “Энергетычная бяспека і інавацыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь” выступіў дырэктар Інстытута энергетыкі Антон Брынь.
Вучоны сакратар Інстытута энергетыкі НАН Беларусі,
А.П. Ахрамовіч