Важная частка Форума супрацоўніцтва“Сардзінія – Беларусь” была прысвечана распрацоўкам у галіне высокіх тэхналогій. У сферы навуковых даследаванняў падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Універсітэтам горада Кальяры (адзін са старэйшых Італіі) і НАН Беларусі.
Дырэктар УП “Геаінфармацыйныя сістэмы” Сяргей Залаты правёў перамовы аб узаемадзеянні ў аэракасмічнай галіне паміж Акадэміяй навук і Аэракасмічным кансорцыумам Сардзініі. Падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне.
Прапрацоўваюцца магчымасці заключэння пагаднення з Універсітэтам горада Сасары, беларускі бок ужо перадаў свае меркаванні.
Таксама галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі адзначыў, што Сардзінія славутая сваімі доўгажыхарамі, таму вучоныя стварылі ў рэгіёне генетычны банк і гатовыя супрацоўнічаць з беларусамі па вывучэнні гэтай важнай праблемы.
Фота www.unica.it