У рабоце семінара прымуць удзел вядомыя вучоныя-лесатыполагі з Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.
Мэта семінара – шырокае абмеркаванне пытанняў тыпалогіі лясоў, праблем геабатанічнага раяніравання, а таксама дынамікі лясной расліннасці пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.
Адкрыццё семінара – 20 кастрычніка 2016 года ў 10.00.
Месца правядзення – Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, зала пасяджэнняў).
Запланавана выязное пасяджэнне, якое адбудзецца ў Дзяржаўнай прыродаахоўнай установе “Нацыянальны парк “Нарачанскі” (Мінская вобласць, Мядзельскі раён, к.п. Нарач, вул. Ленінская, 11). У рамках выязнога пасяджэння прадугледжаны выезд на аб’екты даследаванняў.