На канферэнцыі будуць працаваць секцыі па наступных напрамках:
- сучасныя тэхналогіі ў земляробстве і раслінаводстве;
- сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, ветэрынарнай медыцыне і кормавытворчасці;
- перапрацоўка і захоўванне сельскагаспадарчай прадукцыі;
- эфектыўныя метады эксплуатацыі, абслугоўвання і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі;
- энергазберажэнне і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі ў тэхналогіях АПК, экалогія і ахова прыродных рэсурсаў;
- інфармацыйныя тэхналогіі ў АПК;
- пытанні адукацыі.
Прадстаўнічы форум стане пляцоўкай для абмеркавання важных тэм, звязаных з харчовай бяспекай і двухбаковым супрацоўніцтвам у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўзаемадзеянню Рэспублікі Беларусь з краінамі Еўрасаюза, а таксама ўсходнімі партнёрамі нашай краіны. Мінская пляцоўка дасць магчымасць абмеркаваць існуючыя пытанні міждзяржаўнага навуковага супрацоўніцтва Украіны, Расіі і іншых краін у галіне аграрных навук.