У ходзе мерапрыемства слухачы даведаюцца аб укладзе беларускіх вучоных у вывучэнне Антарктыкі і значэнні палярных даследаванняў для Беларусі. На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Беларусь у Антарктыцы. Да 10-годдзя пачатку рэгулярных навуковых і экпедыцыйных даследаванняў” і будзе прадэманстраваны фільм пра мантаж першага модуля “беларускага дома” на Паўднёвым полюсе. На сустрэчы будуць закрануты пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, будаўніцтва Беларускай антарктычнай станцыі. Удзельнікі мерапрыемства змогуць убачыць прыгажосць прыроды ледзянога кантынента, а таксама атрымаць уяўленне пра жыццё і побыт беларускіх палярнікаў. Лекцыя прадугледжвае і блок у фармаце “пытанне – адказ”, дзе кожны зможа атрымаць інфармацыю з першых рук па тэме, якая яго цікавіць. Ва ўсіх прысутных будзе магчымасць сказаць словы пажадання на дарогу адважным заваёўнікам Антарктыкі перад адбыццём чарговай беларускай палярнай экспедыцыі.
Выстаўка ўнікальных фотаматэрыялаў, якія датычацца дзейнасці беларускіх антарктычных экспедыцый, а таксама экспанатаў Цэнтра акіянаграфіі “Адкрыты акіян” адчыняцца для наведвальнікаў у фае другога паверха. Тут таксама будзе прадстаўлены і макет Беларускай антарктычнай станцыі. Для ўдзельнікаў прадугледжана аўтограф-сесія, у ходзе якой усе, хто пажадае, атрымаюць памятныя фотаздымкі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі і Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта”.
Праграма мерапрыемства:
17.00 – 17.30 Дэманстрацыя экспазіцыі інфармацыйных фота- і відэаматэрыялаў, а таксама экспанатаў Цэнтра акіянаграфіі “Адкрыты акіян”, аўтограф-сесія, інтэрв’ю для прэсы (хол 2-га паверха Прэзідыума НАН Беларусі)
ПАДЫХОД ДА ПРЭСЫ – 17.00
17.30 – 18.00 – афіцыйная частка (выступленні кіраўніцтва НАН Беларусі, вядомых вучоных – кліматолагаў НАН Беларусі)
18.00 – 19.00 – выступленні ўдзельнікаў беларускіх антарктычных экспедыцый
19.00 – 20-00 – выступленні з пажаданнямі ад аўдыторы