Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.10.2016

Дэлегацыя Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта наведала НАН Беларусі

20 кастрычніка 2016 года адбыўся візіт дэлегацыі Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта ў НАН Беларусі. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў акадэмік Кітайскай акадэміі навук, дырэктар Інстытута інфарматыкі і тэхналогій Чу Цзюньхаа. З боку НАН Беларусі гасцей вітаў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. Бакі правялі перамовы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва. Сяргей Чыжык азнаёміў гасцей са структурай і дзейнасцю НАН Беларусі, расказаў пра праекты з кітайскімі партнёрамі, засяродзіў увагу на магчымасці развіваць супрацоўніцтва ў галіне генетыкі, біялогіі, матэрыялазнаўства, здабычы і перапрацоўкі торфу, падрыхтоўкі навуковых кадраў.

З кітайскага боку былі выказаны пажаданні па супрацоўніцтве ў галіне абмену спецыялістамі, якія закончылі курс аспірантуры, а таксама па падключэнні да праектаў па хіміі, біялогіі, матэрыялазнаўстве, якія распрацоўваюцца і плануюцца.

Бакі дамовіліся ў бліжэйшы час падрыхтаваць і падпісаць мемарандум аб далейшым супрацоўніцтве і перайсці да яго рэалізацыі.