Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.11.2016

Падпісана пагадненне паміж НАН Беларусі і БДТУ

3 лістапада 2016 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, адукацыі і падрыхтоўкі кадраў паміж НАН Беларусі і ўстановай адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў пасля цырымоніі падпісання пагаднення, што паміж арганізацыямі ўжо намечаны “шэраг сумесных праектаў у галіне лесахіміі, нафтахіміі, біятэхналогій, медыцынскіх тэхналогій, нанатэхналогій, робататэхнікі і штучнага інтэлекту, сінтэзу ўгнаенняў, перапрацоўкі адходаў”. Таксама бакі выказалі адкрытасць да ўнясення прапаноў па ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Па кожным напрамку будзе сфарміравана рабочая група для далейшай работы.

Пагадненне заклікана паспрыяць прыцягненню вучоных Акадэміі навук для падрыхтоўкі кадраў у БДТУ, а таксама прыцягненню перспектыўных студэнтаў для працы ў арганізацыях НАН Беларусі.