Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.11.2016

Становішча моў нацыянальных меншасцей у Беларусі абмяркоўваюць сёння на міжнародным круглым стале

Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Сакратарыятам Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў і моў меншасцей Савета Еўропы праводзіць 2 лістапада 2016 года міжнародны круглы стол “Мовы нацыянальных меншасцей у Беларусі і стандарты Савета Еўропы”.

Мерапрыемства працягвае дыялог, пачаты першым круглым сталом па тэматыцы нацыянальных меншасцей у Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 2016 года. Гэты дыялог накіраваны на рашэнне асобных задач, сфармуляваных у рамках праграмнага ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Саветам Еўропы і Еўрапейскім саюзам.

На круглым стале будуць прадстаўлены аналітычныя агляды нацыянальных экспертаў на тэмы прававых, правапрымяняльных аспектаў, інфраструктуры моў меншасцей у Рэспубліцы Беларусь у кантэксце Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў або моў меншасцей у Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прымаюць беларускія вучоныя, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных меншасцей і беларускіх навучальных устаноў, якія вядуць навучанне на мовах меншасцей.