І.Ганчаронак азнаёміў гасцей з дзейнасцю інстытута і магчымымі напрамкамі супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі карэйскім партнёрамі ў галіне распрацоўкі і рэалізацыі інавацыйных магістарскіх праграм, стажыровак і акадэмічнай мабільнасці.
Кім Ёнг Хо, са свайго боку, ахарактарызаваў сферы ўзаемадзеяння з інстытутам у галіне падрыхтоўкі навуковых кадраў, развіцця сумесных адукацыйных праграм і камерцыялізацыі навуковых распрацовак як перспектыўныя.
У сустрэчы прынялі ўдзел прарэктар Прымшыц Д.У., загадчыца кафедры інфармацыйных тэхналогій Багданава І.Ф., дацэнт Шамараў А.І.