Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.11.2016

На лекцыю аб кітабістыцы запрашае Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае маладых вучоных, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Міхаілам Уладзіміравічам Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірынай Анатольеўнай Сынковай.

Тэма выступлення: “Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць”.

Сустрэча мяркуе таксама блок у фармаце “пытанне-адказ”.

Мерапрыемства адбудзецца 15 лістапада 2016 г. у 11.00
па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302
Сустрэча ў Facebook