Праблемнае поле канферэнцыі аб’яднала спецыялістаў розных галін - археолагаў, гісторыкаў, антраполагаў, этнографаў, культураведаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны. На дадзены факт звярнуў увагу ва ўступным слове дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч. “Толькі агульнымі намаганнямі, праз аналіз дадзеных розных навук магчыма прыйсці да высноў высокай ступені доказнасці”, - падкрэсліў В. Даніловіч. У дакладах канферэнцыі знайшлі адлюстраванне звесткі аб пахавальных помніках ад часоў палеаліту да Другой сусветнай вайны.
На другі дзень форуму яго ўдзельнікі наведалі Заслаўе, дзе пазнаёміліся з вопытам беларускіх археолагаў, а таксама асаблівасцямі арганізацыі музейных комплексаў гісторыка-культурнага характару.
Па выніках канферэнцыі запланаваны выпуск зборніка артыкулаў, выхад якога запланаваны на 2017 год.