Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

15.11.2016

НАН Беларусі прадстаўляе свае распрацоўкі на выставе ў Нью-Дэлі 14-27 лістапада 2016 года

Больш за 50 беларускіх кампаній дэманструюць прадукцыю на выставе ў Нью-Дэлі (Індыя) 14-27 лістапада 2016 года. Сярод кампаній таксама прысутнічае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі прадстаўлены навукова-тэхнічныя распрацоўкі арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі. У прыватнасці, палімерныя матэрыялы для 3D прынтараў, аптычныя сістэмы, медыцынскія імплантаты і інструменты для траўматалогіі і остэасінтэзу, фільтры-пасткі для ўлоўлівання тромбаў.

Падчас дзелавой праграмы нацыянальнай экспазіцыі плануюцца прэзентацыі прадпрыемстваў-удзельнікаў і іх прадукцыі, а таксама правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы і B2B перагавораў.

Фота МЗС РБ