Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2016

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў Міжнародны круглы стол “Актуальныя пытанні найноўшай гісторыі Расіі і Беларусі”

15 лістапада 2016 года Фонд “Гістарычная памяць” (РФ) і Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі Міжнародны круглы стол “Актуальныя пытанні найноўшай гісторыі Расіі і Беларусі”. У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і Расіі, архівісты, грамадскія дзеячы. Былі разгледжаны актуальныя праблемы ўзаемадзеяння гісторыкаў дзвюх краін. Падчас працы круглага стала было падкрэслена, што развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, патрабуе актывізацыі сумеснай працы над гістарычнай праблематыкай. З гэтай мэтай было прапанавана стварыць асацыяцыю гісторыкаў “Саюзная ініцыятыва памяці і згоды”, у рамках якой плануецца правядзенне канферэнцый і семінараў, арганізацыя выстаў, публікацыя навуковых прац. “Нам хацелася б, каб у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі супрацоўніцтва расійскіх і беларускіх гісторыкаў выйшла на якасна новы ўзровень, каб пашыралася тэматыка, колькасць вучоных, уцягнутых у сумесныя праекты, каб мы разам супрацьстаялі спробам фальсіфікацыі гісторыі нашых краін”, - падкрэсліў падчас працы круглага стала дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. Даніловіч.