Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці. У рамках Другіх Беларускіх Калядных чытанняў на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы, прысвечанай 70-годдзю Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Смаленскі і Раслаўльскі Ісідор. Як адзначыў, выступаючы з прывітальным словам, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, “традыцыі цеснага супрацоўніцтва дзяржавы і Беларускай Праваслаўнай Царквы, закладзеныя ў Пагадненнi 2003 г., наглядна дэманструюць прадуктыўны механізм і высокі ўзровень стратэгічнага супрацоўніцтва. Гэтая практыка праецыруецца і на партнёрства Акадэміі навук і Царквы. Яно накіравана на ўмацаванне духоўна-маральнага развіцця грамадства, захаванне і прымнажэнне гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванне маладога пакалення, пераемнасць традыцый і духоўную кансалідацыю беларускай нацыі”.
Другія Беларускія калядныя чытанні праходзяць 1-2 снежня ў Мінску. Форум арганізуе Беларуская праваслаўная царква пры падтрымцы міністэрстваў культуры, аховы здароўя, адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.